Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз гатовы падтрымаць новыя кіргіскія ўлады


Эўразьвяз гатовы палітычна і фінансава падтрымаць кіргіскі часовы ўрад. Пра гэта сёньня ў Страсбуры заявіла, зьвяртаючыся да дэпутатаў Эўрапарлямэнту, вярхоўная камісарка Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі Кэтрын Эштан.

Паводле Эштан, Эўразьвяз не застанецца ўбаку, калі новыя ўлады Кіргізстану засьведчаць сваю гатовасьць да вяртаньня ўлады закону і стварэньня дэмакратычнай дзяржавы. Камісарка Эўразьвязу дадала, што эўрапейскае кіраўніцтва павітала б удзел у распрацоўваньні новай кіргіскай канстытуцыі ўсіх палітычных партыяў і этнічных групаў гэтай краіны.
XS
SM
MD
LG