Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бераставіца: участковы міліцыянт узяў тлумачэньне ў апазыцыйнага кандыдата


Алег Рамашкевіч

Алег Рамашкевіч

Тлумачэньні кандыдат ад БСДП (Грамада) Алег Рамашкевіч даваў за тое, што ў Малой Бераставіцы нібыта яго ўлёткі вісяць у пад’ездах дамоў.


Міліцыянт прыйшоў да Алега Рамашкевіча ўжо пасьля працы і толькі каля васьмі гадзінаў вечара выйшаў з дому.

Ён запатрабаваў, каб Алег Рамашкевіч даў пісьмовыя тлумачэньні наконт таго, чаму ягоныя ўлёткі вісяць у пад’ездах дамоў на сьценах, што, маўляў, забараняецца заканадаўставам.

Спадар Рамашкевіч напісаў, што ня ведае, хто вывесіў гэтыя ўлёткі на сьценах пад’ездаў. Але яго зьдзівіла, што міліцыянт прыйшоў за тлумачэньнямі менавіта сёньня, паколькі ўлёткі вісяць у пад’ездах дамоў ня толькі Малой Бераставіцы, але і Вялікай яшчэ зь мінулай суботы. Да ўсяго, там вісяць ня толькі ягоныя ўлёткі, але і іншых кандыдатаў.

На мінулым тыдні Алег Рамашкевіч быў папярэджаны раённай выбарчай камісіяй за тое, што ягоныя ўлёткі віселі на слупах.


Тым часам Алег Рамашкевіч на мінулым тыдні даслаў скаргу ў ЦВК і абласную акруговую камісію на тое, што ў Вялікай Бераставіцы не прыстасаваныя месцы, дзе дазволена вывешваць агітацыйныя матэрыялы, але адказу дагэтуль не атрымаў.

Разам са спадаром Рамашкевічам па адной акрузе балятуецца дзейны старшыня абласнога савету, Аркадзь Карпуць, які не праводзіць агітацыйнай кампаніі і згодна з паведамленьнямі ў СМІ знаходзіцца пад арыштам, а таксама дзейны старшыня райсавету і начальнік мясцовых электрасетак.

Алег Рамашкевіч расцэньвае сёньняшні візыт участковага міліцыянта як магчымую спробу адхіліць яго ад удзелу ў выбарчай кампаніі.
XS
SM
MD
LG