Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку забілі яшчэ аднаго лідэра “Аль-Каіды”


У Іраку падчас супольнай апэрацыі нацыянальных і амэрыканскіх сілаў забіты яшчэ адзін высокапастаўлены лідэр міжнароднай тэрарыстычнай сеткі “Аль-Каіда”.

Паводле зьвестак мясцовага камандаваньня, у ходзе апэрацыі быў забіты Ахмэд аль-Абэйдзі, які каардынаваў дзеяньні ваеўнікоў у правінцыях Кіркук, Салях-эд-Дзін і Нінэвія.

У панядзелак паведамлялася аб забойстве двух іншых лідэраў ірацкіх экстрэмістаў – Абу Аюба Масры і Абу Амара Багдадзі. Прадстаўнікі вайсковага кіраўніцтва ЗША, камэнтуючы гэтыя паведамленьні, адзначалі, што па “Аль-Каідзе” ў Іраку нанесены вельмі адчувальны ўдар.
XS
SM
MD
LG