Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасланьне: бізнэс, культура, шматвэктарнасьць


Палата прадстаўнікоў

Палата прадстаўнікоў

Сёньня Аляксандар Лукашэнка выступіў з пасланьнем у Нацыянальным сходзе. Як камэнтуюць дэпутаты тое, што яны пачулі з вуснаў кіраўніка беларускай дзяржавы.


Старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасьці, паліва-энэргетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве Сяргей Сямашка лічыць: сёлетняе пасланьне адрозьніваецца ад папярэдніх найперш тым, што ў ім шмат гаворыцца пра пазытыўныя магчымасьці бізнэсу:

«Канечне ж, гэтаму паспрыяе і дырэктыва № 4, якую распрацуюць па даручэньні прэзыдэнта. Спадзяюся, што яна будзе падпісана ў найбліжэйшым часе кіраўніком дзяржавы. І ў ёй будзе адлюстраваньне праблемаў, якія сёньня існуюць перад бізнэсам. А гэта — ліквідацыя бар’ераў, якія ўсё-ткі яшчэ застаюцца, спрашчэньне падатковай сыстэмы ды шмат што іншае».

Алена Новік, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў з камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе, кажа: кіраўнік дзяржавы гаварыў ня толькі пра эканоміку і палітыку, але і закранаў пытаньні культуры:

«Сапраўды, культура — гэта наша духоўнасьць. Праз культуру, літаратуру, мастацтва, кіно мы выхоўваем у маладога пакаленьня пачуцьцё патрыятызму, любові, беражлівых адносін да прыроды, да чалавека, да народа ў цэлым. І я лічу, што культура — гэта адзін са складнікаў нашай ідэалёгіі.
Шматвэктарнасць не азначае рэзкіх рухаў. Проста мы рухаемся ў розных кірунках.


Мы разумеем, што ўсе працэсы, усе сфэры дзеяньня ў нашым грамадзтве зьвязаныя між сабою. Таму такое важнае значэньне мае культура нашага грамадзтва. Агульная культура, і, у прыватнасьці, культура працы. Таму закранутае і пытаньне мадэрнізацыі сыстэмы аплаты платы, улічваючы ўклад кожнага працаўніка».

Гатоўнасьць Беларусі супрацоўнічаць на ўсіх кірунках вылучае як вельмі важнае Віталь Бусько — сябра камісіі міжнародных спраў і сувязяў з СНД:

«Задача нашай камісіі ў тым, каб знаходзіць шляхі, знаходзіць партнэраў, якія згодныя працаваць так, каб было выгадна ўсім. Шматвэктарнасць не азначае рэзкіх рухаў. Проста мы рухаемся ў розных кірунках. Як адзначыў прэзыдэнт, мы гатовыя прыйсьці толькі туды, дзе нас разумеюць, дзе нас успрымаюць, дзе з намі гатовыя супрацоўнічаць на роўных. Без дыктату і ціску».
XS
SM
MD
LG