Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады дазволілі “Чарнобыльскі шлях”, але ў іншым фармаце


Чарнобыльскі шлях-2008

Чарнобыльскі шлях-2008

Менгарвыканкам дазволіў адзначыць 24-ую гадавіну Чарнобыльскай катастрофы. Чыноўнікі пагадзіліся на збор удзельнікаў акцыі каля Акадэміі навук, але адмовілі ў правядзеньні шэсьця праспэктам Незалежнасьці да Кастрычніцкай плошчы.


Замест гэтага яны прапанавалі прайсьці вуліцай Сурганава да плошчы Бангалор і завяршыць акцыю ў парку Дружбы народаў.

Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» адмовіліся пайсьці на плошчу Бангалор. Яны заявілі, што жалобнае шэсьце пачнецца ад Акадэміі Навук спачатку па праспэкце Незалежнасьці, а потым па вуліцы Сурганава да Чарнобыльскай капліцы. Там людзі запаляць сьвечкі і ўскладуць кветкі. Пасьля гэтага адбудзецца супольная малітва і на гэтым акцыя завершыцца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG