Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдаліеў: “Насельніцтва абуранае тым, што Бакіеў у Менску”


Словы Аляксандра Лукашэнкі пра знаходжаньне ў Беларусі зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбэка Бакіева камэнтуе палітоляг Аразьбек Малдаліеў.


Малдаліеў: “Зразумела, тут -- карпаратыўныя інтарэсы, хаця ўзровень беднасьці ў Беларусі крыху вышэйшы, і эканамічная сытуацыя крыху лепшая. Вось у гэтым толькі і адрозьненьне”.

Пытаньне: “Чаму ніхто з суседзяў не пажадаў прыняць Бакіева, а Лукашэнка пагадзіўся?”

Малдаліеў: “Лукашэнка пакрыўджаны, што яго на ядзерны саміт не запрасілі. Думаю, Лукашэнка тут выступае ў піку Расеі, заявам Масквы пра сытуацыю пры Бакіеве. Таму ён, мне падаецца, вырашыў гэтак дзейнічаць”.

Пытаньне:
“Якой будзе рэакцыя новых уладаў Кіргізіі?”

Малдаліеў: “Пакуль рэакцыя новых уладаў мне невядомая, але насельніцтва абураецца, плянуецца нават пікетаваньне абмасады Беларусі ў Бішкеку”.

Пытаньне: “Адносна цяперашніх пагромаў у Кіргізстане -- новая ўлада кантралюе сытуацыю?”

Малдаліеў: “Справа ў тым, што адчуваецца: сытуацыя ў Джалал-Абадзе, захоп зямлі каля Бішкеку, -- гэта арганізавана, ёсьць спонсары, якія раздаюць алькагольныя напоі, ежу для захопнікаў. Адны зьвязваюць гэта з атачэньнем былога прэзыдэнта Бакіева, другія кажуць, што зьяўляюцца новыя сілы, якія хочуць прымусіць новыя ўлады пакінуць палітычную арэну і самім прыйсьці да ўлады”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG