Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Азэрбайджан пакрыўдаваў на ЗША за Карабах


Міністар абароны Азэрбайджану паведаміў, што Баку вырашыў адтэрмінаваць сумесныя вайсковыя вучэньні са Злучанымі Штатамі, якія былі заплянаваныя на наступны месяц. Прэсавы сакратар міністэрства Эльдар Сабіраглу адмовіўся назваць прычыну гэтага кроку.

Чальцы вайсковага камандаваньня Азэрбайджану выказвалі раней разгубленасьць у сувязі з пазыцыяй Вашынгтону па Нагорным Карабаху.

Былая азэрбайджанская правінцыя Нагорны Карабах знаходзіцца з 1994 году пад кантролем армянскіх сэпаратыстаў, якіх падтрымлівае афіцыйны Ерэван.

На мінулым тыдні памочнік прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхама Аліева абвінаваціў Белы Дом у прадузятасьці ў адносінах да Баку.
XS
SM
MD
LG