Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія праваабаронцы плянуюць "антысталінскі" мітынг


Расейскае праваабарончае таварыства "Мэмарыял" мае сёньня зьвярнуцца ў мэрыю Масквы з заяўкай аб правядзеньні мітынгу на знак пратэсту супраць вывешваньня у горадзе партрэтаў Ёсіфа Сталіна.

Гарадзкія ўлады вырашылі ўстанавіць партрэты савецкага дыктатара на бачных месцах расейскай сталіцы ў рамках сьвяточных мерапрыемстваў прымеркаваных да сьвяткаваньня Дня Перамогі.

Праваабаронцы таксама паведамляюць, што ў іх ужо нарыхтаваныя плякаты з апісаньнем злачынстваў Сталіна. Адзін з кіраўнікоў "Мэмарыялу" Ян Рачынскі паведаміў нашаму радыё, што плякаты будуць разьмешчаныя як толькі ўлады пачнуць вывешваць сталінскія партрэты.
XS
SM
MD
LG