Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Самаўпраўства” журналіста: фармулёўка не зьмянілася


Алесь Дзянісаў

Алесь Дзянісаў

Сёньня Гарадзенскі абласны суд пакінуў правамоцным рашэньне Ленінскага раённага суду Горадні адносна сябры БАЖа Алеся Дзянісава. Ён быў аштрафаваны на дзьве базавыя адзінкі за «самаўпраўства».


Алеся Дзянісава затрымалі міліцыянты ў школе, дзе ён зьбіраўся зрабіць фільм пра выкладаньне новага прадмету — «Гродназнаўства». У яго было пасьведчаньне Беларускай асацыяцыі журналістаў, але не было ніякага рэдакцыйнага. Суд расцаніў гэта як «самаўпраўства».

Алесь Дзянісаў сказаў нашаму Радыё, што зараз мае шэсьць месяцаў на чарговую скаргу — у Вярхоўны суд, таму са штрафам можна пакуль пачакаць.


XS
SM
MD
LG