Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: дзецям праамэрыканскага ісламіста адрэзалі галовы


У Іраку невядомыя забілі пяцярых членаў сям'і мясцовага кіраўніка адной з суніцкіх груповак, што перайшлі на бок ЗША.

Начальнік паліцыі гораду Тарміях, дзе здарылася злачынства, паведаміў, што жонка, 22-хгадовая дачка і тры сыны ў веку ад 12 да 16 гадоў былі застрэленыя, пасьля чаго сынам адрэзалі галовы.

Апалчэньне суніцкіх арабаў "Аль-Сахва" ваявала на баку паўстанцаў да 2006 году, пасьля чаго перайшло на бок ураду.
XS
SM
MD
LG