Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Палітолягі, эканамісты, журналісты камэнтуюць чарговае пасланьне Аляксандра Лукашэнкі да народу і Нацыянальнага сходу Беларусі. Камэнтары дадаюцца.





Лукашэнка загадаў дамагчыся ўваходжаньня Беларусі ў трыццатку лепшых краін сьвету паводле ўмоваў для вядзеньня бізнэсу, выказаўся за спрашчэньне падаткавай сыстэмы і нормаў бухгальтарскага ўліку. "Прадпрымальнікі літаральна стогнуць – высокія памеры падаткаў і штрафаў сталі непасільнымі".


Эканаміст Сяргей Балыкін:

Сяргей Балыкін
"Я цалкам згодны са словамі прэзыдэнта, і вельмі рады, што ён зьвярнуў на гэта ўвагу. Але ж цікава: хто вінаваты ў такой сытуацыі? Таму што тая палітыка, якую цягам 16 гадоў, з 1994 года, праводзілі Аляксандар Лукашэнка і ягоныя паплечнікі, якраз і прывяла да такога становішча, што наша падатковая сыстэма самая складаная, самая заблытаная, а гаспадарчае заканадаўства вельмі супярэчлівае і вельмі недасканалае. Таму і стогнуць прадпрымальнікі, стогнуць і больш буйныя суб'екты гаспадараньня, стогнуць дзяржаўныя прадпрыемствы, стогнуць іх кіраўнікі, стогнуць усе. Толькі Лукашэнка крычыць".



"А нашы "сьвядомыя" бударажаць народ: "непатрэбна нам атамная станцыя, непатрэбна!" Літве патрэбна. Калінінграду патрэбна. Побач, на межах. Польшча ажно два ці тры блёк ці дзьве ці тры станцыі будзе будаваць, Баўгарыя ужо пачала будаваць. Эўропа ужо, мабыць, паўсотні рэактараў гэтых пабудавала. А нам "непатрэбна".

Кандыдат у дэпутаты Астравецкага раённага савету Мікалай Уласевіч:

Мікалай Уласевіч
"Адзін з асноўных пунктаў маёй перадвыбарчай праграмы – "Няма атамнай станцыі ня толькі ў нашым нарачанска-вілейскім краі, але і наагул у Беларусі". Гэта зусім не эканамічны праект, гэта праект, прадыктаваны маніяй вялікасьці, гэта накшталт палётаў у косімас. Адсюль трэба пралічваць. Што тычыцца эканомікі, праект цалкам неэканамічны. Тут ніякай эканомікі няма, тут ёсьць ваенна-палітычныя памкненьні аднаго чалавека, якія на адпаведным этапе супалі з нейкімі расейскімі памкненьнямі".



А.Лукашэнка нэгатыўна ацаніў выказваньні экспэртаў на пачатку эканамічнага крызісу з прагнозамі разьвіцьця сытуацыі.

"У перадвыбарчы час вельмі важна казаць пра гэта, асабліва кандыдатам, якія процістаяць апазыцыі. Вы памятаеце, калі пачыналіся праблемы фінансава-эканамічнага крызісу? Колькі шкоды нанесьлі гэтыя так званыя "вякалы-эканамісты", апазыцыянэры!


Эканаміст Леанід Злотнікаў:

Леанід Злотнікаў
"Эканамісты мелі рацыю. Таму што на самой справе дэвальвацыя ж была! Хаця абяцаў і сам прэзыдэнт, і іншыя афіцыйныя дзяржаўныя асобы, што ня будзе. А потым раптоўна, з 1 студзеня 2009 года быў павышаны курс даляра. Ну што тут сказаць? Калі ня слухаць гэтых "эканамістаў-вякалаў", будзе яшчэ горш. Гэтыя "вякалы" хоць даюць факты і аналітыку дзяржаўным эканамістам. І, я думаю, гэта ім дапамагае. Яны чытаюць, ведаюць – значыць, сапраўды дапамагае".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG