Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віленскія ўлады не пускаюць вэтэранаў у цэнтар


Мэр літоўскай сталіцы Вілюс Навіцкас заявіў, што шэсьце вэтэранаў з нагоды Дня перамогі, заплянаванае на 9-га траўня, павінна будзе прайсьці ўбаку ад цэнтральных вуліцаў гораду. Пра гэта паведамляе інфармагенцтва Delfi.

Навіцкас патлумачыў, што заяўлены Саюзам расейцаў Літвы шлях па праспэкце Гедымінаса немагчымы з-за іншага сьвяткаваньня, якое будзе адначасна праходзіць у цэнтры Вільні. Акрамя таго Навіцкас засьцярог удзельнікаў плянаванага маршу ад выкарыстаньня савецкай сымболікі.

"Калі яны ня будуць датрымлівацца закону, то будуць прынятыя адпаведныя меры. Мы ўсе ведаем, што савецкая сымболіка ў Літве забароненая." - нагадаў Навіцкас.
XS
SM
MD
LG