Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня можа быць адноўлена да 60% авіярэйсаў


Эўрапейскае агенцтва па бясьпецы паветранай навігацыі Эўракантроль паведамляе, што сёньня могуць быць узноўленыя да 60% авіярэйсаў. Некаторыя авіялініі аднавілі маршруты і над Паўночнай Эўропай.

Лёнданскі аэрапорт застаецца па-ранейшаму зачыненым з-за чарговай хмары вульканічнага попелу з боку Ісьляндыі.

Навукоўцы паведамляюць, што вывяржэньне працягваецца ва ўсіх трох кратэрах вулькану Эяф’ятлаёкудль, але цяпер, замест попелу, выходзіць збольшага лява.
XS
SM
MD
LG