Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працяг суду над Віктарам Рамнёвым


Віктар Рамнёў

Віктар Рамнёў

Судзьдзя Першамайскага райсуду Віцебску Валянціна Кісьмярошкіна мае працягваць разгляд справы Віктара Рамнёва, заснавальніка незалежнага выданьня “Витебский курьер”, якога вінавацяць у незаконным распаўсюдзе сваёй газэты.


Распаўсюдам складальнікі міліцэйскага пратаколу лічаць перавозку газэт у машыне. Інцыдэнт, які суд разьбірае з 8 красавіка, здарыўся на пачатку месяца. Машыну спадара Рамнёва спынілі каля адной з гарадзкіх крам, загадалі ехаць у пастарунак і падчас дагляду знайшлі і сканфіскавалі 53 асобнікі “Витебского курьера”.

Міліцыянты цьвердзяць, што на распаўсюд “Витебский курьер” патрэбны асобны дазвол, бо выданьне зарэгістравана ў Расеі і друкуецца ў Смаленску. Заснавальнік Віктар Рамнёў і праваабаронца Павал Левінаў спрабуюць гэта аспрэчыць.

Да сёньняшняга дня іхныя спробы ня мелі посьпеху. 25 сакавіка міліцыянты Лёзьненскага РАУС затрымалі машыну спадара Рамнёва недалёка ад расейска-беларускай мяжы і сканфіскавалі ўвесь наклад газэты — 10 тысяч асобнікаў. А ўвечары таго самага дня заснавальніка газэты пакаралі штрафам у памеры 1,2 мільёна рублёў.

8 красавіка наклад “Витебского курьера” затрымалі ў Горацкім раёне, і суд з гэтае нагоды яшчэ наперадзе — у Горацкім райаддзеле міліцыі Віктару Рамнёву сказалі, каб ён чакаў позвы.
XS
SM
MD
LG