Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь якой жонкай Бакіеў прыехаў у Менск?


Курманбэк Бакіеў з жонкай Тацянай

Курманбэк Бакіеў з жонкай Тацянай

Адказваючы на пытаньні ў Нацыянальным сходзе, Аляксандар Лукашэнка сказаў, што ад панядзелка ў Беларусі знаходзіцца зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў зь сям'ёй. Пры гэтым ён згадаў пяцігадовага сына і дзевяцігадовую дачку Курманбека Бакіева.

Аднак, афіцыйна Бакіеў мае толькі адну жонку. Гэта Тацяна Віктараўна Бакіева, якая нарадзілася ў Самары, паводле адукацыі – інжынэр-тэхноляг. У яе з Бакіевым два дарослыя сыны, аднаго зь якіх, меркавалася, Бакіеў рыхтаваў ў пераемнікі.

Адкуль маглі ўзяцца непаўналетнія дзеці, якіх згадаў Лукашэнка?

Паводле супрацоўнікаў кіргізскай службы Радыё Свабода, чуткі пра наяўнасьць у Бакіева іншай сям’і хадзілі даўно, але ў пачатку сакавіка гэта ўпершыню стала прадметам грамадзкага абмеркаваньня. Менавіта ў сакавіку былы міністар дзяржмаёмасьці Раўшан Джаімбэкаў, які цяпер жыве ў ЗША, зьвярнуўся да Бакіева з адкрытым лістом, у якім заклікаў прэзыдэнта не парушаць маральныя нормы. У гэтым лісьце было сказана, што, акрамя афіцыйнай жонкі ў Бакіева ёсьць і дзьве неафіцыйныя.

Партыя “Эркіндзік Кіргізстан” заявіла, што часовы ўрад даў “гарантыі недатыкальнасьці прэзыдэнту, яго непаўналетнім дзецям і жонкам”, паведамляе “Комсомольская правда”.

Віцэ-прэм’ер Кіргізстану ў часовым урадзе Азімбек Бекназараў заявіў на прэсавай канфэрэнцыі, што Бакіеў пакінуў краіну “з трэцяй, неафіцыйнай жонкай”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG