Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Бакіеў вернецца толькі ў якасьці вязьня"


Часовы ўрад Кіргізстану папярэджвае зрынутага прэзыдэнта краіны Курманбэка Бакіева, што ў выпадку вяртаньня з выгнаньня ён будзе арыштаваны.

Адзін з чальцоў часовага ўраду Эдзіл Байсалаў заявіў інфармагенцтву Інтэрфакс, што вяртаньне Бакіева магчымае "толькі ў якасьці вязьня".

Тым часам прыхільнікі Бакіева ў Джалал Абадзе штурмуюць будынак абласной управы ўнутраных спраў. Брат зрынутага прэзыдэнта Акмат Бакіеў які знаходзіцца сярод дэманстрантаў паставіў міліцыянтам ультыматум дабравольна перайсьці на бок мітынгоўцаў.

Тым часам "самазабудоўшчыкі", што дамагаюцца зямельных надзелаў на ўскрайках Бішкеку пагражаюць зьвергнуць часовы ўрад, калі той ня выдзеліць кожнаму зь іх па 4 соткі зямлі ў прымесьцях сталіцы.
XS
SM
MD
LG