Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін не давярае МВФ


Прэм'ер міністар Расеі Ўладзімір Пуцін выступае сёньня ў ніжняй палаце Дзяржаўнай думы Расеі са справаздачай за 2009 год.

Падкрэсьліўшы посьпехі свайго ўраду ў змаганьні з эканамічным крызысам, расейскі прэм'ер указаў на неабходнасьць асьцярожнай фінансавай палітыкі, для таго каб не згубіць "сьпярша эканамічную, а затым і палітычную незалежнасьць."

У гэтай сувязі Пуцін выказаў асьцярогі адносна магчымасьцяў фінансавай дапамогі з боку міжнародных фінансавых інстытутаў. Назваўшы адносіны Масквы зь Міжнародным валютным фондам "вельмі добрымі", кіраўнік расейскага ўраду, аднак, зьвярнуў увагу на тое, што прадстаўнікі фінансавых ведамстваў краінаў Эўразьвязу выяўляюць неахвоту прымаць крэдыты ад гэтай установы. "Сам факт дыскусіі зьяўляецца паказальным" - зазначыў Пуцін.

Спад у расейскай эканоміцы саставіў летась амаль 8%.
XS
SM
MD
LG