Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы Павал Севярынец і Уладзіслаў Старавераў


Палітык Павал Севярынец і журналіст Уладзіслаў Старавераў затрыманыя каля райадзьдзелу міліцыі Кастрычніцкага раёну Віцебска.


Яны прыйшлі да пастарунку, каб падтрымаць віцебскага актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленку, якога затрымалі за разгортваньне бел-чырвона-белага сьцягу ў залі судовага паседжаньня Кастрычніцкага райсуду.

Падчас знаходжаньня Сяргея Каваленкі ў пастарунку, ягоныя паплечнікі вывесілі на будынку міліцыі бел-чырвона-белы сьцяг. Журналіста Ўладзіслава Стараверава, які супрацоўнічае зь "Белсатам" і фільмаваў падзеі, затрымалі за відэаздымкі. Паўла Севярынца затрымалі, западозрыўшы ў вывешваньні сьцягу.
XS
SM
MD
LG