Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўропа часткова ўзнаўляе авіяпералёты


Эўрапейскія краіны распачынаюць размарожваць паветраны рух над кантынэнтам. Часткова аднаўляюцца палёты з аэрапортаў Ірляндыі, Галяндыі, Аўстрыі, Швэцыі, Даніі, Фінляндыі і Нарвэгіі. Учора была адкрытая для палётаў паветраная прастора над поўднем Эўропы, а таксама над Чэхіяй і Вугоршчынай.

Вугоршчына цалкам адкрыла паветраную прастору над сваёй краінай, дадаўшы, аднак, што авіялініям трэба самім ацэньваць рызыку карыстаньня гэтым дазволам.

Аэрапорты Вялікай Брытаніі застаюцца зачыненымі з-за чарговай хмары вульканічнага попелу над краінай. Лёндан выкарыстоўвае ваенныя караблі і самалёты для эвакуацыі сваіх грамадзян, якія ўжо амаль тыдзень ня могуць вярнуцца дадому.
XS
SM
MD
LG