Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эканамічны суд СНД разгледзіць пазоў Беларусі да Расеі 21 красавіка


Урад Беларусі праз суд аспрэчвае ўведзенае Расеяй ад 1 студзеня 2010 года экспартнае мыта на нафтапрадукты і нафтахімічную сыравіну, што пастаўляюцца ў Беларусь.

Беларусь настойвае, што Расея парушыла міжнародныя дамовы ў рамках СНД і ЭўрАзЭС і міжнародныя дамовы паміж Беларусьсю і Расіяй, якія прадугледжваюць бязмытавы гандаль у рамках рэжыму свабоднага гандлю, паведамілі Інтэрфаксу ў сакратарыяце суду.

Прадстаўнік сакратарыяту ўдакладніў, што ў сераду калегія суду павінна вырашыць: прыняць пазоў беларускага боку або адмовіць.

Суд атрымаў пазоў ураду Беларусі 26 сакавіка 2010 г.
XS
SM
MD
LG