Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская генпракуратура дапытвае чальцоў ураду Цімашэнкі


Генэральная пракуратура Ўкраіны распачала праверку фінансавых апэрацыяў ураду былой прэм'ер міністаркі краіны Юліі Цімашэнкі. У прыватнасьці правяраецца законнасьць выдзяленьня канцэрну Нафтогаз Украіны амаль 2 мільярдаў даляраў бюджэтных сродкаў. Гэтыя грошы былі перададзеныя ўкраінскай кампаніі на пачатку мінулага году, каб расплаціцца з Газпромам за нафтавыя пастаўкі.

Для топыту ў Генпракуратуру былі выкліканыя былы міністар паліва і энэргетыкі, ягоны намесьнік, колішні міністар фінансаў і ачольнік Нафтагазу.
XS
SM
MD
LG