Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шырацца забурэньні на ўскрайках Бішкеку


У сяле Маеўка на ўскрайку Бішкеку знайшлі целы яшчэ двух ахвяр учорашніх сутычак паміж мясцовымі жыхарамі і "самазабудоўшчыкамі", якія спрабавалі захапіць іх зямельныя ўчасткі. Агульная колькасьць загінулых у выніку забурэньняў дасягнула 5, больш за 30 атрымалі раненьні.

У сяле дзяжураць аўтобусы са спэцназам. Сілы правапарадку арыштавалі больш за 130 нападнікаў. Пры гэтым было паранена 10 міліцыянтаў. Групы "самазахопнікаў" зьяўляюцца на паўночных і паўдзённых ускрайках сталіцы. Выканаўца абавязкаў мэра Бішкеку Іса Амуркулаў, які выехаў для перамоваў з нападнікамі, быў захоплены імі ў якасьці закладніка.

Тым часам прыхільнікі зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбэка Бакіева прызначылі мэрам гораду Джалал-Абад, на поўдні краіны, свайго прадстаўніка Пайзулабэка Рахманава. Рахманаў заявіў, што ніякіх перамоваў з часовым урадам весьці ня будзе. Месцазнаходжаньне Бакіева дагэтуль невядомыя.
XS
SM
MD
LG