Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каваленка разгарнуў сьцяг у судзе


Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Віцебскі палітычны актывіст Сяргей Каваленка, над якім сёньня мусіў распачацца суд за вывешваньне бел-чырвонага-белага сьцяга на навагодняй ёлцы, перад пачаткам працэсу разгарнуў у судовай зале бел-чырвона-белае палотнішча.

Дзяжурныя міліцыянты выхапілі сьцяг і кінулі на падлогу.

Прысутныя праваабаронцы, паплечнікі і палітыкі, у тым ліку Павал Севярынец, распачалі скандаваць "ганьба" і "Жыве Беларусь".

Супрацоўнікі міліцыі выклікалі дадатковыя міліцэйскія патрулі.

Віцебскі сябар КХП БНФ 7 студзеня 2010 вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай ёлцы. За гэта яго вінавацяць у злосным хуліганстве, а таксама ў тым, што ён аказваў супраціў міліцыянтам падчас затрыманьня.

Паводле двух крымінальных артыкулаў Сяргею Каваленку пагражае да 5 год абмежаваньня волі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG