Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз паслабіў візавыя правілы з-за вулькану


Эўрапейскі Зьвяз зрабіў выключэньне з шэнгенскіх візавых правілаў для пасажыраў з трэціх краінаў, якія затрымаліся ў аэрапортах Эўразьвязу ў сувязі воблакам вульканічнага попелу, паведамляе Інтэрфакс.

"У гэтай беспрэцэдэнтнай сытуацыі з перабоямі паветраных перавозак спачатку выпрабаваныя новыя візавыя правілы. Многія замежнікі, якія апынуліся ў ЭЗ, не маглі вярнуцца на радзіму і многія зь іх занепакоеныя заканчэньнем тэрміну візы. Мы можам супакоіць іх, што ня будзем расцэньваць, што яны незаконна апынуліся на тэрыторыі ЭЗ і ня будзем патрабаваць падаўжэньня візы ", - заявіла эўрапейскі камісар па ўнутраных справах Сэсілія Мальстрам.

"Мы запэўніваем таксама тых, хто накіроўваецца транзытам праз тэрыторыю ЭЗ, што выкажам максымальную гнуткасьць і дапаможам вярнуцца на радзіму", – дадала яна.

Згодна з камюніке, якое было распаўсюджана ў Брусэлі ў панядзелак увечары, Эўрапейская камісія рэкамэндавала краінам ЭЗ зрабіць выключэньне для некаторых катэгорый замежнікаў.

Па-першае, ўладальнікі кароткатэрміновых шэнгенскіх візаў з тэрмінам да 15 красавіка могуць затрымацца ў Шэнгенскай прасторы да нармалізацыі паветранага паведамленьня без падаўжэньня візы. Ім штамп у пашпарце пры выезьдзе будзе пастаўлены без уліку пратэрмінаванай візы.

Па-другое, замежнікам, якія вымушана апынулася ў Шэнгенскай зоне (жадаючым рушыць у сваю краіну наземным транспартам з-за немагчымасьці карыстацца самалётам, а таксама тым, хто ляцеў транзытам праз аэрапорты, але вымушаны пасяліцца ў гатэлі), Эўракамісія рэкамэндуе выдаваць бясплатныя візы без мэдыцынскай страхоўкі.
XS
SM
MD
LG