Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыплямата Сырыі выклікалі ў Дзярждэпартамэнт ЗША



Высокапастаўлены дыплямат Сырыі ў Вашынгтоне быў выкліканы ў Дзярждэпартамэнт ЗША, дзе яму было ўказана на недапушчальнасьць "правакацыйных паводзінаў" ягонай краіны.

Раней зьявіліся паведамленьні аб продажы Сырыяй ракет кляса "Скад" радыкальнай лібанскай групоўцы "Хезбала".

Гэта ўжо чацьверты выпадак за апошнія некалькі месяцаў, калі сырыйскаму боку выказаная заклапочанасьць з гэтай нагоды.
XS
SM
MD
LG