Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3 забітых, 28 параненых у беспарадках на ўскрайку Бішкеку


Сытуацыя ў сяле Маеўка на ўскрайку Бішкека ўзятая пад кантроль праваахоўнымі органамі, заявіла кіраўніца часовага ўраду Кіргізстану Роза Атунбаева. Паводле яе, міліцыя і войскі затрымалі 40 завадатараў беспарадкаў.

У выніку беспарадкаў – паводле ўдакладненых дадзеных – загінулі 3 чалавекі, 28 – былі параненыя, паведамляе "Інтэрфакс", спасылаючыся на Міністэрства аховы здароўя Кіргізстану.

Раней у панядзелак каля тысячы чалавек, узброеных палкамі і агнястрэльнай зброяй, учынілі беспарадкі ў адным з ускрайкаў Бішкеку. Яны жадалі атрымаць або захапіць зямельныя ўчасткі туркаў-месхетынцаў і этнічных расейцаў.

Між тым, месцазнаходжаньне зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева застаецца невядомым. У сталіцы Кіргізстану актывісты грамадзкага руху “Сёмае красавіка” пікетавалі амбасаду Рэспублікі Беларусь, заклікаючы кіраўніцтва Беларусі не прымаць Бакіева. Аляксандар Лукашэнка заявіў, што па-ранейшаму лічыць Бакіева прэзыдэнтам і будзе рады вітаць яго ў Беларусі як “самага дарагога госьця”. Прадстаўнік беларускай амбасады зьняпраўдзіў чуткі пра тое, што Бакіеў нібыта знаходзіцца ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG