Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Пакістане абмяжоўваюць паўнамоцтвы прэзыдэнта


Прэзыдэнт Пакістану Асіф Алі Зардары падпісаў законапраект, які прадугледжвае істотнае абмежаваньне паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы. У прыватнасьці, адмяняецца права прэзыдэнта распускаць парлямэнт і адпраўляць у адстаўку кіраўніка ўраду.

Прэм'ер-міністар Пакістану Юсуф Разы Гілані, выступаючы ў панядзелак у Ісламабадзе, назваў новы закон гістарычным крокам на шляху дэмакратызацыі краіны. Гілані высока ацаніў падтрымку рэформаў з боку прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG