Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У кірунку Вялікабрытаніі рухаецца воблака вульканічнага попелу


У кірунку Вялікабрытаніі рухаецца яшчэ адно воблака вульканічнага попелу, якое ўтварылася ў панядзелак у выніку новага вывяржэньня вулькану на поўдні Ісьляндыі.

Як абвясьціла брытанская Нацыянальная паветрана-транспартная служба, паводле стану на дадзены момант – плянуецца пазьней у аўторак адкрыць паветраную прастору Англіі, Шатляндыі і Ўэльсу. Пакуль жа аэрапорты Лёндану зачыненыя. Прыпыненыя і палёты ў Нямеччыне, Польшчы.

Часткова аднаўляюцца палёты з аэрапортаў Ірляндыі, Галяндыі, Аўстрыі, Швэцыі, Даніі, Фінляндыі і Нарвэгіі. Учора была адкрытая для палётаў паветраная прастора над поўднем Эўропы, а таксама над Чэхіяй і Вугоршчынай.
XS
SM
MD
LG