Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З аўтамабіляў зь Беларусі Расея будзе браць мыта


Аўтамабілі, якія паступаюць для продажу ў Расею зь Беларусі, будуць абкладацца мытам у поўным аб’ёме. Гэта будзе працягвацца, пакуль бакі не дамовяцца ў рамках стварэньня Мытнага саюзу.

Пра гэта паведаміла прэсавая служба Фэдэральнай мытнай службы Расеі.

«Ёсьць выпадкі, калі аўтамабілі „разтамажваліся“ у Беларусі, дзе мыта меншае, а потым былі спробы правезьці іх у Расею бязмытна. Каб гэтага запабегчы, дасланы адмысловы ліст», — паведамілі «РИА Новости» ў мытнай службе Расеі.

Калі ўвозяцца аўтамабілі, якія зьнятыя з рэгістрацыйнага ўліку ў Беларусі, і пры гэтым дэкляруецца мэта ўвозу — продаж на расейскай тэрыторыі, то такія транспартныя сродкі павінны афармляцца з выплатай усіх збораў і мыта.

У Беларусі з 1 студзеня мыта на ўвоз аўтамабіляў для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў павялічана да ўзроўню расейскага, на некаторыя аўтамабілі яно павялічылася ў 10 разоў.

Для фізычных асобаў мыта павысіцца ад 1 ліпеня 2010 году, калі ўступіць у дзеяньне Мытны кодэкс і запрацуе ў поўным аб’ёме Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG