Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палёты над Эўропай узновяцца ў аўторак


"Я рады паведаміць, што сёньня прынята рашэньне аб паступовым узнаўленьні палётаў, пачынаючы з 6 гадзін раніцы (па лёнданскім часе) ў аўторак," - заявіў Эўракамісар у пытаньнях транспарту Сійм Калас.

Гэтае паведамленьне прагучала па выніках экстраннай відэаканфэрэнцыі міністраў транспарту краінаў Эўразьвязу, якая адбылася сёньня. Цягам нарады міністры таксама абмеркавалі каардынацыю сваіх дзеяньняў у выпадку далейшых надзвычайных сытуацыяў такога кшталту.

Ён, аднак, дадаў, што зона ў непасрэднай блізкасьці ад Ісьляндыі будзе заставацца закрытай і надалей. "Мы ня будзем рабіць кампрамісаў у справе бясьпекі пасажыраў," - заявіў эўракамісар.

Тым часам старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэль Бароза стварыў камітэт па ацэнцы эканамічных стратаў ад пяцідзённага спыненьня авіяпералётаў над Эўропай.
XS
SM
MD
LG