Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МЗС зьвярнулася да беларусаў, якія ня могуць вылецець дадому


Міністэрства замежных спраў Беларусі адзначае, што некаторыя беларускія грамадзяне маюць цяжкасьці зь вяртаньнем з-за мяжы з-за спыненьня аівяпалётаў.


Прычынай гэтага стала вывяржэньне вулькана Эяф’ятлаёкудль у Ісьляндыі.

Да прыкладу, у некаторых грамадзянаў скончыліся візы.

МЗС Беларусі рэкамэндуе беларускім грамадзянам зьвяртацца па дапамогу ў замежныя прадстаўніцтвы Беларусі дзеля «ўрэгуляваньня магчымых праблемаў, зьвязаных з заканчэньнем тэрміну іх легальнага знаходжаньня ў замежных краінах».

У выпадку адсутнасьці беларускіх прадстаўніцтваў, МЗС рэкамэндуе зьвяртацца ў расейскія.


XS
SM
MD
LG