Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На вуліцах Бангкоку ўзрастае напружаньне


Тайскія салдаты ўзброеныя аўтаматамі перагарадзілі сёньня тысячам пратэстоўцаў падыходы да дзелавога цэнтру Бангкоку. На працягу апошніх двух тыдняў апазыцыйныя "чырвоныя кашулі" ўтрымліваюць кантроль над прылеглым да гэтай зоны раёнам зь люксуснымі крамамі. Прадстаўнікі ўзброеных сілаў Тайлянду заявілі, што будуць "пераходзіць да жорсткіх мераў", калі гэта спатрэбіцца для таго, каб ня даць забурэньням перакінуцца ў суседнія кварталы.

Апазыцыянэры дамагаюцца вяртаньня былога прэм'ер міністра краіны Таксіна Шынаватры, які быў зрынуты ў выніку перавароту ў 2006-м годзе. Сёньня Таксін, які знаходзіцца ў выгнаньні, заявіў, што адзіным выйсьцем з палітычнага крызісу ў краіне зьяўляецца роспуск парлямэнту і датэрміновыя выбары. У адваротным выпадку ён прадказвае новы пераварот.

Дзейны прэм'ер Абхісіт Вечачыва адмаўляецца падпарадкавацца ціску вуліцаў. У інтэрвію інфармацыйнаму агенцтву Ройтэрс ён заявіў: "Калі мы дазволім тым, што прыбягаюць да сілавых мэтадаў, дамагацца палітычных пераменаў пры дапамозе пагрозаў, мы атрымаем беззаконную краіну".
XS
SM
MD
LG