Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран павялічыў магутнасьці для ўзбагачэньня ўрану


У Іране, нягледзячы на пратэсты міжнароднай супольнасьці, пачаліся працы па ўзбагачэньню ўрану на новых прадпрыемствах. Пра гэта паведаміў памочнік прэзыдэнта Махмуда Ахмадзінеджада.

Летась у лістападзе Тэгеран заявіў пра пляны распачаць узбагачэньне ўрану на новых ўстаноўках, у дадатак да тых, якія ўжо дзейнічалі на заводзе ў Натанцы.

Члены Рады Бясьпекі ААН праводзяць інтэнсіўныя перамовы ў справе магчымых новых санкцыяў супраць Ірану ў адказ на адмову спыніць узбагачэньне ўладу. Тэгеран заяўляе, што ягоныя ядзерныя распрацоўкі маюць мірны характар.
XS
SM
MD
LG