Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агенцтва HelthDay апублікавала парады жанчынам, якія пакутуюць ад дэпрэсіі.

Вядома, што дэпрэсія часта ахоплівае цяжарных жанчын, альбо тых, хто нядаўна нарадзіў.

Нацыянальны цэнтар аховы здароўя жанчын дае наступныя парады жанчынам, якія нядаўна нарадзілі і знаходзяцца ў дэпрэсіі.

Сьпіце і адпачывайце як мага болей.

Не прымушайце сябе зрабіць больш за тое, на што здольныя.

Знайдзіце час для сябе.

Абмяркуйце свае турботы з мужам альбо блізкім чалавекам.

Паразмаўляйце зь іншымі жанчынамі, каб даведацца, як яны пераносяць пасьляродавую дэпрэсію.

Далучыцеся да групаў салідарнасьці маладых маці.

Пазьбягайце значных пераменаў у жыцьці ў час цяжарнасьці і адразу пасьля родаў.

Парайцеся са сваім лекарам, магчыма, вам патрэбная дапамога псыхіятра.
XS
SM
MD
LG