Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Створаны аргкамітэт дзеля правядзеньня "Чарнобыльскага шляху"


Актывісты шэрагу палітычных партый і грамадзкіх арганізацый стварылі аргкамітэт дзеля правядзеньня "Чарнобыльскага шляху".

У склад аргкамітэту ўвайшлі: навуковец Іван Мікітчанка, палітык Мікола Статкевіч, ліквідатар Аляксандар Ваўчанін, мастак Аляксей Марачкін, а таксама іншыя вядомыя асобы.

На адмысловай прэсавай канфэрэнцыі яны заявілі, што маюць намер вярнуць "Чарнобыльскі шлях" у фармат жалобнай акцыі.

Аргкамітэт таксама заявіў, што падчас правядзеньня "Чарнобыльскага шляху" будзе створаны грамадзкі камітэт "У абарону жыцьця".

"Чарнобыльскі шлях" распачнецца 26 красавіка а 18:00 на пляцы каля Акадэміі навук.

Падрабязнасьці — пазьней на нашым сайце

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG