Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліду рамантуюць да “Дажынак”


Фотарэпартаж карэспандэнта "Свабоды".


Цэнтар Ліды ператварыўся ў “перабудовачную” пляцоўку: савецкія будынкі перарабляюць, пачынаючы з дахаў, хрушчоўкі і брэжнеўкі звонку ўцяпляюць.



Грунтоўна перабудоўваюць аўтастанцыю


Кінатэатар “Юбілейны”



Узламаны асфальт на бульвары Чапаева. На гэтым месцы праектанты абяцаюць зрабіць “архітэктурную кампазыцыю”, у цэнтры якой у будучыні (бо да “дажынак” не пасьпяваюць) можа зьявіцца нейкая скульптура альбо знак, туманна кажуць яны. Лідчукі падазраюць, што тут могуць паставіць помнік Васілю Іванавічу.


Увогуле гучыць нейк неадпаведна, але менавіта чапаеўскімі прысадамі прыежджыя будуць трапляць да замка Гедыміна, які таксама хуткімі тэмпамі рамантуецца.



Архітэктары зь лідзкай філіі “Гроднаграмадзянпраекту” абяцаюць, што бульвар Чапаева стане выдатным месцам для шпацыру лідчукоў. Адно наракаюць, што да “Дажынак” мала часу. Абяцаюць таксама, што нарэшце ў канцы бульвару зьявіцца сьвятлафор і пешаходы змогуць спакойна пераходзіць рухлівую вуліцу, каб падысьці да замка.

На рынку, у транспарце, на вуліцах жыхары абмяркоўваюць капітальны рамонт свайго гораду. З аднаго боку, людзі задаволеныя, што за Ліду нарэшце ўзяліся, з другога, часта чутны скептычныя галасы: “Зробяць цяп-ляп”. Цяп-ляп — таму што будуць сьпяшацца адрапартаваць да пачатку “Дажынак”, бо такія маштабныя працы немагчыма зрабіць якасна за лічаныя месяцы. Асабліва такая небясьпека тычыцца абарончай пабудовы 1323 году — вядомага Лідзкага замка, які не ўдалося адрэстаўраваць за 34 гады, пачынаючы з 1976-га.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG