Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанія праводзіць відэаканфэрэнцыю міністраў транспарту ЭЗ


Гішпанія, якая старшынюе ў Эўразьвязе, сёньня склікае надзвычайную канфэрэнцыю Рады міністраў транспарту краінаў Эўразьвязу для абмеркаваньня сытуацыі, якая ўзьнікла ў выніку вывяржэньні вулькана ў Ісьляндыі. Пасяджэньне адбудзецца ў рэжыме відэаканфэрэнцыі.

Сярод іншага, міністры абмяркуюць выкарыстаньне дадатковых магчымасьцяў наземнага транспарту.

Гішпанія, якая не пацярпела ад вывяржэньня вулькана, прапанавала свае аэрапорты для транскантынэнтальных пералётаў.

XS
SM
MD
LG