Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў патрапіў у Адміністрацыю прэзыдэнта


Паштоўкі "Лісты праўды" чыноўнікі не прынялі. Іх прыйдзецца адпраўляць поштай.

У прыёмную кіраўніка грамадзкай кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімера Някляева і ягоных паплечнікаў прапусьцілі пасьля таго, як праверылі дакумэнты.

Начальнік аддзелу па зваротах грамадзянаў спадар Катушкін паведаміў, што у Адміністрацыю прэзыдэнта можна зьвяртацца толькі асабіста альбо маючы даверанасьць, калі чалавек недзеяздольны.

Паштоўкі "Лісты праўды" прыйдзецца адпраўляць поштай.

"Лісты праўды" – акцыя, якую ладзіла кампанія "Гавары праўду". "Калі вы ведаеце праўду пра важную праблему, распавядзіце пра яе зараз. Пра праблемы трэба гаварыць, каб іх можна было пачаць вырашаць", – паштоўкі з такім заклікам распаўсюджваліся ў Беларусі.

Някляеў запісаў заяву на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Уладзімер Някляеў



Тым часам моладзевае крыло "Гавары праўду" перадало паштоўкі ў ЦК Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі. У будынак БРСМ удзельнікаў акцыі не пусьцілі. Да іх выйшаў прадстаўнік гэтай арганізацыі і прыняў 37 паштовак.







Падрабязнасьці – пазьней на сайце Свабоды.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG