Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскія аэрапорты выконваюць рэйсы па СНД, у прыватнасьці ў Маскву і Калінінград. Аднак ці можна лятаць ў напрамку Заходняй Эўропы пакуль пад пытаньнем.


Раніцай 19-га красавіка былі скасаваныя рэйсы з Нацыянальнага аэрапорту "Мінск-2" ў Рыгу кампаніі Airbaltic і Варшаву кампаніі LOT, паведамляе БелаПАН.

Над Беларусьсю воблака вульканічнага пылу знаходзіцца ўжо чацвёртыя суткі.

У аўторак 20 красавіка воблака павялічыцца, заявіў Інтэрфаксу загадчык лябараторыі оптыкі расьсейваючых асяродкаў Інстытута фізык ім. Б.І.Сьцяпанава НАН Беларусі Анатоля Чайкоўскага.

Ад 15 красавіка ў Эўропе скасавана каля 63 тысячаў рэйсаў. Спаралізаваныя 313 аэрапортаў.

Паводле інфармацыі эўрапейскіх мэтэаролягаў, такая сытуацыя можа працягнуцца да сярэдзіны гэтага тыдня.
XS
SM
MD
LG