Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вульканічны попел па-ранейшаму над Літвой


У Літве, як і ў большасьці краінах Паўночнай Эўропы, 19 красавіка застаецца немагчымым паветраны рух. На сайтах аэрапортаў Вільні, Каўнаса і Палангі сказана, што 19 красавіка адкліканая вялікая частка рэйсаў. Між тым, паводле сыноптыкаў, воблака вульканічнай попелу па-ранейшаму пакрывае ўсю прастору над Літвой, паведамляе DELFI.

"Паводле апошніх дадзеных, па дадзеных на 9 гадзін, уся паветраная прастора Літвы пакрыта аблокамі вульканічнай попелу. Такой паветраная прастора застанецца да 21 гадзіны. Гэта воблака рухаецца з Захаду на Ўсход і займае вышыню да 10 000 м. Да 21.00 ніякіх прасьветаў не чакаецца" , - сказала сыноптык Эўгенія Кулешайце.

XS
SM
MD
LG