Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка запаліў сьвечку ў памяць ахвяраў авіякатастрофы


Прэзыдэнт Беларусі 18 красавіка наведаў менскі Архікатэдральны касьцёл імя Найсьвяцейшай Панны Марыі, дзе ўшанаваў памяць прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага ды іншых загіблых у авіякатастрофе.

У суправаджэньні кардынала Казіміра Сьвёнтака Аляксандар Лукашэнка разам з сынам Колем прайшлі да алтару касьцёла і ўсталявалі зьнічкі ля партрэта Леха Качыньскага.

Пазьней Лукашэнка прысутнічаў на памінальным набажэнстве, перадае Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG