Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Акцыя пратэсту прыхільнікаў Бакіева


На поўдні Кіргізстану ў Джалал-Абадзе больш за тысячу прыхільнікаў срынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева праводзяць акцыю пратэсту супраць часовага ўраду краіны.

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, пратэстоўцы патрабуюць стварэньня міжнароднай камісіі па расьсьледаваньні гібелі людзей падчас масавых хваляваньняў ў Бішкеку 7 красавіка. Яны таксама настойваюць на спыненьні перасьледаў сям'і Бакіева і аднаўленьні працы парлямэнта.

У панядзелак стала вядома, што новыя ўлады Кіргізстану выдзелілі каля аднаго мільёна даляраў для выплаты міліцыянтам, якія пацярпелі падчас беспарадкаў у Бішкеку. Раней кіраўнік часовага ўраду краіны Роза Атунбаева заявіла, што сытуацыя ва ўсіх рэгіёнах краіны цалкам ўзятая пад кантроль новымі ўладамі.
XS
SM
MD
LG