Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Toyota пагадзілася выплаціць ЗША штраф


Найбуйнейшы аўтамабільны канцэрн Toyota Motor Corporation пагадзіўся выплаціць ўраду Злучаных Штатаў штраф больш за 16 мільёнаў даляраў за несваечасовае апавяшчэньне пра дэфэкты пэдаляў газу на аўтамабілях, паведамляе "Франс Прэс".

Паведамляецца, што кампанія выявіла тэхнічныя праблемы яшчэ ў верасьні 2009 году, аднак не адклікала аўтамабілі з небясьпечным для спажыўцоў дэфэктам да студзеня 2010 года. Згодна з амэрыканскім заканадаўствам, аўтамабілебудаўнікі абавязаныя апавяшчаць ўрад на працягу пяці працоўных дзён пасьля выяўленьня дэфэктаў, якія уяўляюць небясьпеку.

З-за шэрагу выяўленых вытворчых дэфэктаў кампанія Toyota Motor Corporation зьняла з продажу ў ЗША звыш двух мільёнаў аўтамабіляў. Усяго ж з аўтасалёнаў сьвету было вернута на дапрацоўку каля 8 мільёнаў машынаў гэтай маркі.
XS
SM
MD
LG