Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтар Бангкоку даслалі ўрадавыя войскі


Урадавыя войскі Тайлянду накіраваныя ў цэнтар Бангкоку для прадухіленьня заплянаваных раней апазыцыяй антыўрадавых выступаў, паведамляе BBC.

Акцыі пратэсту прыхільнікаў былога прэм'ер-міністра краіны Таксін Чынават працягваюцца ў краіне ўжо некалькі тыдняў. Удзельнікі пратэстаў патрабуюць распусьціць парлямэнт і прызначыць датэрміновыя выбары.

У выніку сутыкненьняў паміж паліцыяй і дэманстрантамі 10 красавіка загінулі ня менш за 20 чалавек, больш за 800 былі параненыя.
XS
SM
MD
LG