Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Toyota мае выплаціць ЗША $16,4 млн


Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША чакае, што сёньня Toyota Motor Corporation аб'явіць, што выплаціць ураду ЗША штраф 16,4 млн. даляраў за тое, што несваечасова інфармавала фэдэральныя ўлады пра дэфэкты пэдалі газу на аўтамабілях.

Сёньня апошні дзень для Toyota Motor Corporation, каб прыняць ці аспрэчыць штраф. Пакуль карпарацыя не дае камэнтароў. Згодна з заканадаўствам ЗША аўтавытворцы павінны паведаміць ураду цягам пяці працоўных дзён пра патэнцыйныя дэфэкты бясьпекі.

Сёлета ў студзені Toyota аб’явіла пра адкліканьне 2,3 млн. аўтамабіляў з ЗША з прычыны дэфэкту пэдалі. Усяго ў сьвеце японскі вытворца адклікаў больш за 8 мільёнаў аўтамабіляў з розных прычынаў бясьпекі.
XS
SM
MD
LG