Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Польшчы прыедзе 9 траўня ў Маскву


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзведзеў, які прысутнічаў на пахаваньні Леха Качыньскага ў Кракаве, заявіў, што трагедыя 10 красавіка паспрыяла збліжэньню польскага і расейскага народаў.

Пазьней было абвешчана, што выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Польшчы Браніслаў Камароўскі прыбудзе ў Маскву 9 траўня – на сьвяткаваньне 65-годдзя перамогі ў Другой сусьветнай вайне. Яго запрасіў прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў.

Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі быў пахаваны разам з жонкай у склепе Катэдральнага сабору Вавэльскага каралеўскага замку ў Кракаве.На жалобнай цырымоніі прысутнічалі прэзыдэнты Расеі, Украіны, Літвы, Нямеччыны, Чэхіі, Славаччыны, Славеніі.
XS
SM
MD
LG