Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Пэнтагону абвяргае New York Times


Міністар абароны ЗША Роберт Гейтс паведаміў, што ў студзені накіраваў камандзе ў справе нацыянальнай бясьпекі прэзыдэнта Барака Абамы мэмарандум па Ірану. У заяве, апублікаванай канцылярыяй Гейтса ў нядзелю, гаворыцца, што ў дакумэнце прапанаваныя канкрэтныя крокі ў пляне працягу дыскусій, а таксама палітычныя меры. Гейтс назваў мэмарандум "наступным крокам" у вырашэньні іранскай ядзернай праблемы.

Кіраўнік Пэнтагону назваў няправільнай ацэнку газэты New York Times, якая у суботу напісала, што мэмарандум быў успрыняты Белым домам як трывожны сыгнал у сувязі з адсутнасьцю ў ЗША эфэктыўнай стратэгіі ў дачыненьні да Ірану.

У нядзелю ж старшыня Аб'яднанага камітэту начальнікаў штабоў Узброеных сілаў ЗША Майк Мален заявіў, што нанясеньне ваеннага ўдару па Ірану – апошні з магчымых варыянтаў, каб прадухіліць вытворчасьць Тэгеранам ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG