Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правы радыкал абраны прэзыдэнтам Паўночнага Кіпру


Канчатковыя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў на Паўночным Кіпры сьведчаць пра перамогу палітыка з крайне-правай арыентацыяй Дэрвіша Эраглу, які дамагаецца незалежнасьці турэцкай часткі Кіпру ад астатняй часткі выспы, на якой дамінуюць грэкі.

Дыпляматы выказваюць асьцярогі, што перамога Эраглу можа затармазіць перамовы аб узьяднаньні краіны, якія вядуцца пры падтрымцы ААН. Грэцкая частка Кіпру, якая прадстаўляе краіну ў Эўразьвязе прыгразіла, што заблякуе ўступленьне Турэччыны ў Эўрапейскі зьвяз, пакуль выспа ня будзе ізноў аб'яднаная.
XS
SM
MD
LG