Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранскі журналіст зьняволены за крытыку ўладаў


Іранскі суд прысудзіў журналіста да трох з паловай гадоў турэмнага зьняволеньня і пяцідзесяці удараў бізуном за крытыку ўлады.

Махамад Нурызад быў арыштаваны ў лістападзе летась за асуджэньне дзеяньняў іранскага кіраўніцтва падчас забурэньняў, што адбыліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у гэтай краіне.

Нурызада абвінавацілі ў антыўрадавай прапагандзе і ўзялі пад варту.

Сам журналіст настойвае на праве прадстаўнікоў сваёй прафэсіі крытыкаваць ўладу.
XS
SM
MD
LG