Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

KLM: неба над Эўропай свабоднае для палётаў


Ачольнік галяндзкай авіякампаніі KLM Пітэр Хартман заявіў журналістам, што неба над Эўропай больш не складае небясьпекі для палётаў.

Па яго словах, адзінай зонай, дзе павінны дзейнічаць абмежаваньні на пералёты, зьяўляецца Паўночная Эўропа, "а менавіта ўчастак ад Ісьляндыі да Расеі"

Сёньня ўвечары KLM плянуе ажыцьцявіць тры грузавыя рэйсы. Пасажырскія перавозкі мяркуецца, аднак, аднавіць не раней за панядзелак.

Раней аб адкрыцьці сваіх аэрапортаў паведамляў шэраг краін, уключна з Гішпаніяй, Францыяй і Нямеччынай. Расея не блякавала сваю паветраную прастору ўвогуле. Ад моманту вывяржэньня ісьляндзкага вулькану было, аднак, скасавана 360 рэйсаў з РФ ў зоны найбольшай канцэнтрацыі вульканічнага пылу ў паветры.

У Лёндане забарона на палёты падоўжаная і на панядзелак. Прэзыдэнт кампаніі British Airways, аднак, ажыцьцявіў сёньня спробавы палёт на самалёце Боінг 747. На борце прысутнічала каманда экспэртаў, якая адсочвала ўплыў вульканічнага пылу на хадавыя здольнасьці самалёту.

Тым часам Асацыяцыя эўрапейскіх авіялініяў запатрабавала ад эўрапейскіх уладаў неадкладна перагледзець палітыку абмежаваньняў на палёты. Паводле экспэртаў авіяперавозчыкі, якія былі вымушаныніць сваю дзейнасьць у чацьвер, губляюць сотні мільёнаў даляраў штодзень.
XS
SM
MD
LG